Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Часовая выстава “Дзень народнага адзінства” у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці

17 верасня ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці пачынае працаваць часовая выстава, прымеркаваная да Дня народнага адзінства.

Дзень народнага адзінства з’яўляецца дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь. Яно было заснавана Указам Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі № 206 ад 7 чэрвеня 2021 года. Свята прымеркавана да 17 верасня 1939 года – дня пачатку ўз’яднальнага паходу Чырвонай арміі. Вынікам гэтых падзей стала вяртанне ў склад Беларускай ССР тэрыторыі Заходняй Беларусі. Такім чынам, была адноўлена гістарычная справядлівасць, а беларускі народ атрымаў магчымасць развівацца як цэлая і непадзеленая нацыя ў адзінай дзяржаве. Дзень народнага адзінства сімвалізуе каштоўнасць свабоды і незалежнасці.

Выстава дзейнічае да 4 кастрычніка 2025 г.