Часовая выстава «Аўтамабіль. Дарогі. Запраўка»
20 мая 2025 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачне работу ўнікальная выстава, прысвечаная гісторыі развіцця аўтамабільнай інфраструктуры Беларусі. Упершыню наведвальнікам будзе прадстаўлена арыгінальная калекцыя гістарычных артэфактаў, большасць з якіх раней ніколі не экспанаваліся.
Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займае калекцыя з васямнаццаці адрэстаўраваных механічных бензінавых калонак пачатку XX стагоддзя, якія знаходзяцца ў працоўным стане. Гістарычная і эстэтычная каштоўнасць гэтых прылад робіць іх важнай часткай індустрыяльнай спадчыны. Гэтая калекцыя, якая не мае аналагаў на ўсёй постсавецкай прасторы, уключае ў сябе рэдкія экземпляры, у тым ліку першую бензінавую калонку маркі Bowser, устаноўленую ў 1911 годзе на чыгуначнай станцыі Ляхавічы.
Акрамя бензінавых калонак, выстава прапануе наведвальнікам магчымасць азнаёміцца з рэдкім фотаархівам, прысвечаным будаўніцтву дарог і аўтазаправачных станцый, які дае магчымасць прасачыць эвалюцыю аўтамабільнай інфраструктуры Беларусі першай паловы XX стагоддзя. Таксама будуць прадстаўлены карты і атласы аўтамабільных дарог, якія даюць уяўленне аб тым, як развівалася сетка дарог у даваенны перыяд.
Наведвальнікі змогуць убачыць узоры першых пасведчанняў кіроўцаў і бензінавых талонаў, разглядзець розныя ёмістасці для захоўвання і перавозкі паліва, помпы і іншыя аўтамабільныя аксэсуары пачатку мінулага стагоддзя. Асаблівую цікавасць уяўляюць экспанаты, звязаныя з дзейнасцю таварыства братоў Нобель, чыё абсталяванне шырока выкарыстоўвалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Кульмінацыяй выставы стане дэманстрацыя адноўленага беларускага драўлянага матацыкла – унікальнага ўзору інжынернай думкі пачатку XX стагоддзя.
Выстава «Дарогі. Аўтамабіль. Запраўка» прапануе захапляльнае падарожжа ў мінулае, раскрываючы малавядомыя старонкі гісторыі развіцця аўтамабільнай галіны Беларусі. Запрашаем наведаць выставу ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй тэхнікі, транспарта і развіцця інфраструктуры.
