Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Часовая экспазіцыя “Узброеныя любоўю. Артысты на вайне”

Выстаўка Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў “Узброеныя любоўю. Артысты на вайне” распавядае пра акцёраў, музыкантаў, спевакоў, танцораў, якія ў складзе рэгулярных часцёй Чырвонай Арміі, тэатральных і канцэртных брыгад прайшлі праз Вялікую Айчынную вайну. На перадавой, у тылу і шпіталях яны падтрымлівалі баявы дух салдат і афіцэраў – гэта была іх прафесийная і чалавечая місія.

Для байцоў іх выступленні былі сімвалам мірнага жыцця, якога яны былі пазбаўлены і пра якое марылі ў рэдкія хвіліны франтавых зацішшаў. Вялікай цеплынёй вылучаліся выступленні артыстаў у шпіталях і санітарных цягніках. Іх радасныя “лекі” напаўнялі новымі сіламі параненых, дапамаглі хутчэй паправіцца, вярнуцца ў шэрагі байцоў.

На зборы ад спектакеляў і канцэртаў, пералічаныя ў фонд абароны, былі пабудаваныя батарэі “кацюш”, эскадрыллі самалётаў і дзясяткі танкаў.

У экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы кніжнага і іканаграфічнага фондаў бібліятэкі.

Выстаўка суправаджаецца аўдыязапісамі фрагментаў успамінаў артыстаў і байцоў. Кожны яе раздзел абсталяваны ўнікальным QR -кодам, які дазваляе слухаць аўдыё-суправаджэнне прадстаўленай на планшэце тэмы.

Экспазіцыя стала пераможцам Усерасійскага конкурса бібліятэчных праектаў, прысвечаных значным датам айчыннай гісторыі, прымеркаванай да 80-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Уваход на часовую экспазіцыю па ўваходнаму квітку ў музей.