Часовая экспазіцыя «Спадчына Дударава: слова, кадр, сцэна»
6 чэрвеня 2025 года ў Музеі гісторыі беларускага кіно, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачынае працу часовая экспазіцыя «Спадчына Дударава: слова, кадр, сцэна», прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння беларускага драматурга, празаіка, Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі А.а. Дударава.
Аляксей Дудараў – адна з самых яркіх фігур у беларускім мастацтве. Яго творчасць ахоплівае мноства жанраў і формаў: ад тэатральных п’ес да сцэнарыяў для кінафільмаў. Працы Аляксея Ануфрыевіча пакінулі глыбокі след у культурным жыцці краіны.
Аляксей Ануфрыевіч Дудараў – выдатны беларускі сцэнарыст, чыя творчасць аказала значны ўплыў на развіццё нацыянальнага кінематографа. Яго сцэнарыі адрозніваліся глыбінёй прапрацоўкі персанажаў, сацыяльным кантэкстам і вострым пачуццём гумару, што зрабіла іх запатрабаванымі як у тэатры, так і ў кіно. Па сцэнарах Аляксея Дударава выйшлі на экраны такія фільмы як «Суседзі», «Белыя росы», «Восеньскія сны», «Брэсцкая крэпасць».
Уклад Дударава ў беларускі кінематограф неацэнны. Яго працы не толькі выклікалі ўсмешку ў гледачоў, але і прымушалі задумацца аб важных сацыяльных і культурных пытаннях. Многія з сцэнарыяў Аляксея Ануфрыевіча працягваюць выкарыстоўвацца ў тэатрах і кіно, а яго стыль і падыход да напісання натхняюць новыя пакаленні сцэнарыстаў.
Выставачны праект «Спадчына Дударава: слова, кадр, сцэна» стане ўнікальнай магчымасцю для гледачоў пагрузіцца ў свет творчасці А.А. Дударава і ўбачыць, як пераплятаюцца яго літаратурныя і кінематаграфічныя дасягненні.
На выставе будуць прадстаўлены рэдкія рукапісы, афішы да тэатральных пастановак, якія пазнаёмяць наведвальнікаў з літаратурнай спадчынай Дударава, сцэнарыі і фатаграфіі са здымак фільмаў, якія прадэманструюць яго ўклад у беларускае кіно.
Выстава працуе па 31 жніўня 2025 года.
