Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Часовая экспазіцыя “Нітка лёсу. Беларусь – Кітай”

31 ліпеня 2025 года Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прадставіць выставачны праект “Нітка лёсу. Беларусь – Кітай». На выставачнай экспазіцыі цэнтральнае месца будзе адведзена адноўленай “Алмазнай сутры” – адной з самых ранніх друкаваных кніг у свеце. Упершыню будуць прадстаўлены паштоўкі і фатаграфіі з відамі Паўночнага Кітая з калекцыі У.А. Ліхадзедава. Таксама будуць прадстаўлены падарункі кітайскіх дэлегацый, комплекс прадметаў нумізматыкі і баністыкі з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея.