Часовая экспазіцыя «Непарыўная сувязь»
29.11.2024 – 12.01.2025
На фотавыставе «Непарыўная сувязь (беларуская прырода ў фотаздымках Вячаслава і Таццяны Алешка)» наведвальнікі ўбачаць унікальныя кадры дзікай прыроды і яе насельнікаў, зробленыя ў розных кутках нашай краіны.
Галоўным захапленнем жыцця Вячаслава Іосіфавіча Алешкі была фатаграфія. Праз усё жыццё ён пранёс вялікую любоў да прыроды роднай краіны, захоплена даследуючы яе прасторы. Ён быў адным з першапраходцаў сярод беларускіх фотапаляўнікаў, выдатна ведаў звычкі птушак і звяроў, зрабіў мноства ўнікальных фатаграфій.
Дачка Вячаслава Іосіфавіча, Таццяна Алешка, пайшла па слядах бацькі і захапілася мастацкай фатаграфіяй, бо гэта цудоўны спосаб захаваць непаўторныя імгненні зменлівага свету і падарыць людзям магчымасць адкрыць для сябе дзівосны і таямнічы свет прыроды, адчуць яго дабратворны ўплыў на нашы душы.
Фотавыстава «Непарыўная сувязь» зацікавіць і прыцягне ўвагу дарослых і дзяцей да далікатнай раўнавагі ў адносінах