Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Часовая экспазіцыя «Чароўны ліхтар» у Музеі гісторыі беларускага кіно

1 чэрвеня 2025 года ў Музеі гісторыі беларускага кіно, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачынае працу часовая экспазіцыя «Чароўны ліхтар», прысвечаная беларускай анімацыі.

Беларуская анімацыя – гэта ўнікальная і яркая частка культурнай спадчыны Беларусі, якая за сваю гісторыю паспела заваяваць прызнанне як на радзіме, так і за межамі краіны.

Беларуская анімацыя часта звяртаецца да фальклору, народных казак і традыцый. Вялікая колькасць мультыплікацыйных фільмаў заснавана на беларускіх легендах і міфах, што робіць іх самабытнымі і вядомымі. Многія працы закранаюць тэмы дружбы, любові, пераадолення цяжкасцеў і важнасці захавання прыроды.

Выстава «Чароўны ліхтар» дазволіць зазірнуць за кулісы стварэння любімых мультфільмаў. На выставачнай экспазіцыі будуць прадстаўлены арыгінальныя эскізы, сцэнарыі, афішы і іншыя матэрыялы, якія дапамогуць наведвальнікам лепш зразумець працэс стварэння анімацыйных шэдэўраў. Часовая экспазіцыя ўключае ў сябе працы вядомых беларускіх аніматараў, таленавітых мастакоў, чые творы пакінулі свой след у гісторыі анімацыі. У наведвальнікаў з’явіцца магчымасць пагрузіцца ў атмасферу творчасці і натхнення.

Мы запрашаем наведаць выставу і даведацца больш пра тое, як ствараюцца мультфільмы, якія радуюць не адно пакаленне гледачоў. У рамках выставы таксама запланаваны майстар-класы па стварэнні мультфільмаў, музейныя заняткі аб гісторыі анімацыі.

Не прапусціце магчымасць стаць часткай чароўнага свету беларускай анімацыі!

Выстава працуе па 30 жніўня 2025 года.