Часовая экспазіцыя “Беларусь непераможная” адкрылася ў Пскоўскім музеі-запаведніку
Экспазіцыя “Беларусь непераможная” адкрылася ў галоўным будынку Пскоўскага музея-запаведніка 23 ліпеня. Гэта сумесны праект Пскоўскага музея-запаведніка і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У адкрыцці экспазіцыі прыняла ўдзел генеральны дырэктар Пскоўскага музея-запаведніка Святлана Мельнікава і загадчыца экспазіцыйнага аддзела Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Валерыя Есіс.
Выстава распавядае не толькі пра барацьбу беларускага народа супраць акупантаў, але і пра пскавічоў, якія баранілі і вызвалялі Беларусь. Сярод экспанатаў – падзякі Вярхоўнага галоўнакамандуючага за вызваленне беларускіх гарадоў пскавічамі, рэшткі расплаўленай цэглы Брэсцкай крэпасці, медальён удзельніка яе абароны, фатаграфіі і дакументы.

