Экскурсіі
Экскурсіі па музею праводзяць толькі навуковыя супрацоўнікі музея
Гісторыя Беларусі ад найстаражытнейшых часоў да канца XVIII ст.
Экскурсія ўяўляе сабою змястоўнае гістарычнае падарожжа па старонках беларускай мінуўшчыны. Слухачы даведаюцца, як і пры якіх абставінах першыя людзі з’явілася ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе, як яны выжывалі на працягу многіх тысячагоддзяў, пра якія мы ведаем толькі дзякуючы знаходкам археолагаў, калі на нашых землях з’явіліся першыя дзяржавы. Асобнае месца ў экскурсіі адводзіцца асвятленню палітычнай гісторыі Полацкага княства X–XIII стст. Таксама слухачы пазнаёмяцца з гісторыяй кнігадрукавання на беларускіх землях, даведаюцца аб шэдэўрах беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва X–XVIII стст.
Экскурсія адрасуецца школьнікам, студэнтам, замежнікам, якія хочуць атрымаць базавыя веды па гісторыі Беларусі, усім зацікаўленым.
Як жылі нашы далёкія продкі
Юныя неведвальнікі музея на экскурсіі “Як жылі нашы далёкія продкі” даведаюцца аб найстаражытнешым перыядзе ў гісторыі Беларусі: ад моманту, калі на нашых землях з’явіліся першыя людзі (каля 40 тыс. гадоў таму), да часу паўстання першых дзяржаўных ўтварэнняў – Полацкага і Тураўскага княстваў. На падставе археалагічных знаходак распавядаецца аб зменах у гаспадарчым, сацыяльным, палітычных ладзе у Каменным, Бронзавым і Жалезным веку, у даступнай форме асвятляецца праблема этнагенеза беларусаў.
Экскурсія адрасуецца школьнікам малодшага школьнага ўзросту.
Шлях кнігі да чалавека: з гісторыі кнігадрукавання
З дадзенага экскурса юныя наведвальнікі даведаюцца аб гісторыі развіцця пісьменнасці на беларускіх землях, пачынаючы ад перыяду рукапісных берасцяных грамат, якія з’яўляліся своеасаблівай дэмакратычнай формай перадачы інфармацыі, да вынаходніцтва друкарскай справы і стварэння першых друкаваных кніг. Асобнае месца адведзена выбітнаму беларускаму першадрукару, філосафу і асветніку Францыску Скарыне. Экскурс дапаўняе крыжаванка, якая разгадваецца напрыканцы правядзення занятка і з’яўляецца элементам замацоўвання вучнямі адзначанай тэмы.
Экскурсія адрасуецца школьнікам 3–5 класаў.
Аглядная экскурсія па пастаяннай і часовых экспазіцыях музея
Аглядная экскурсія па экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь пазнаёміць наведвальніка з гісторыяй музея, яго пастаяннай і часовымі экспазіцыямі, найбольш каштоўнымі прадметамі, дазволіць атрымаюць базавыя веды па гісторыі Беларусі ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XXст. Экскурсія дае магчымаць больш падрабязна і з розных кропак гледжання зірнуць на беларускую гісторыю праз прызму прадметаў, якія прадстаўлены ў экспазіцыі.
Працягласць: 1,5–2 гадзіны. Экскурсія для наведвальнікаў ад 12 гадоў, якія жадаюць хутка і ў даступнай форме пазнаёміцца з экспазіцыяй музея і гісторыя Беларусі.