Дом-музей І з’езда РСДРП
Дом-музей І з’езда РСДРП – адзін з самых старых музеяў Мінска. Ён быў адкрыты ў 1923 г. у будынку, дзе была заснавана ў 1898 г. Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя.
З 1992 г. Дом-музей з’яўляецца філіялам Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі (цяперашняга Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь). Экспазіцыя Дома-музея прэзентуе гісторыю з’езда расійскіх сацыял-дэмакратаў, а таксама гісторыю губернскага Мінска на мяжы ХІХ і ХХ стст.
Дом-музей унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як помнік гісторыі.
Тэл.: +375 (17) 390-68-47
Адрас: 220005, Мінск, пр-т Незалежнасці, 31а
Час працы: 11.00–19.00
Касса працуе: 11.00–18.30
Кошт уваходных білетаў:
Для дарослых – 6 бел. руб.
Для пенсіянераў – 5 бел. руб.
Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі – 4 бел. руб.
Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі – 3 бел. руб.
Бясплатны ўваход у музей:
удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам;
ваеннаслужачым тэрміновай службы;
інвалідам І і ІІ груп;
дзецям дашкольнага ўзросту, дзецям-сіратам і дзецям без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах, а таксама школах-інтэрнатах;
супрацоўнікам музеяў Рэспублікі Беларусь.
Асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб вядзе:
Рэчкін Сяргей Анатольевіч, загадчык філіяла “Дом-музей 1 з’езда РСДРП”
Час прыёму: першая серада месяца з 8: 00 да 13:00
Папярэдні запіс: (017) 390 68 47