Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

СЕМ «ЗАЛАТЫХ ПРАВІЛ» КАНЦЭПЦЫІ«VISION ZERO»

  1. Стаць лідэрам – паказаць прыхільнасць прынцыпам
  2. Выяўляць пагрозы – кантраляваць рызыкі
  3. Вызначаць мэты – распрацоўваць праграмы
  4. Стварыць сістэму бяспекі і гігіены працы – дасягнуць высокага ўзроўню арганізацыі
  5. Забяспечваць бяспеку і гігіену на працоўных месцах, пры працы са станкамі і абсталяваннем
  6. Павышаць кваліфікацыю – развіваць прафесійныя навыкі
  7. Інвеставаць у кадры – матываваць праз удзел

Бяспека і гігіена працы акупляюцца.

Бяспечныя і здаровыя ўмовы працы не толькі з’яўляюцца маральна-юрыдычным абавязацельствам, але і апраўдваюць сябе эканамічна.

Інвестыцыі ў ахову працы дазваляюць пазбегнуць чалавечых пакут і абараніць самае каштоўнае, што ў нас ёсць, – наша здароўе, фізічны і псіхалагічны дабрабыт.

Не менш важна і тое, што яны дабратворна ўплываюць на матывацыю работнікаў, якасць працы і прадукцыі, рэпутацыю кампаніі, ступень задаволенасці работнікаў, мэнэджэраў і кліентаў і, як следства, эканамічныя паказчыкі.

Міжнародныя даследаванні прыбытковасці інвестыцый у прафілактыку даказалі, што кожны даляр, укладзены ў ахову працы, генеруе патэнцыйны прыбытак у памеры звыш двух даляраў. Бяспечныя ўмовы працы – гэта ўклад у росквіт прадпрыемства.

Ахова працы патрабуе актыўнага ўдзелу адміністрацыі. Удасканаленне аховы працы на прадпрыемстве не абавязкова азначае павелічэнне выдаткаў. Больш важна тое, што адміністрацыя дзейнічае свядома, ажыццяўляе паслядоўнае кіраўніцтва і стварае атмасферу даверу і адкрытага ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях кампаніі.

Рэалізацыя стратэгіі прафілактыкі “Vision Zero” патрабуе актыўнага ўкладу многіх удзельнікаў прадпрыемства. Відавочна, што поспех або няўдача ў рэалізацыі стратэгіі “Vision Zero” будуць у канчатковым выніку залежаць ад прыхільнасці працадаўцаў і кіраўнікоў прадпрыемства, матываванасці менеджэраў і пільнасці работнікаў.