Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Адзіны дзень бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь

25 верасня 2025 года ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе Адзіны дзень бяспекі. Мэта мерапрыемства навучанне грамадзян дзеянням ва ўмовах пажараў і іншых няштатных сітуацый, а таксама аказанні першай дапамогі.

Ключавая роля ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў адводзіцца кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, незалежна ад формы ўласнасці. Менавіта яны з’яўляюцца галоўнымі выканаўцамі Адзінага дня бяспекі на месцах. У гэты дзень работнікі МНС наведаюць шэраг арганізацый, каб аказаць кансультатыўную дапамогу па правядзенні трэніровачных заняткаў, уключаючы эвакуацыю людзей з будынкаў пры пажары.

Органы ўлады ва ўзаемадзеянні з МНС, МУС, Міністэрствам аховы здароўя і Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа арганізуюць тэматычныя навучальныя пляцоўкі ў месцах масавага знаходжання людзей. На гэтых пляцоўках усе жадаючыя змогуць атрымаць практычныя веды і навыкі, неабходныя для бяспечных паводзін у надзвычайных сітуацыях.

Для зручнасці грамадзян і арганізацый падрыхтавана Інтэрактыўная карта з кропкамі правядзення мерапрыемстваў, даступная на афіцыйным сайце МНС. Таксама створаны спецыялізаваны раздзел з аўдыё-і відэаматэрыяламі, а таксама наглядна — выяўленчай прадукцыяй-у дапамогу кіраўнікам і работнікам арганізацый пры падрыхтоўцы і правядзенні Адзінага дня бяспекі. https://mchs.gov.by/edinyy-den-bezopasnosti/

МНС заклікае ўсіх паставіцца да мерапрыемства з разуменнем і прыняць актыўны ўдзел. Бяспека пачынаецца з кожнага з нас.

Даведкава: Адзіны дзень бяспекі праводзіцца ў рэспубліцы з 2018 года па ініцыятыве Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі. Штуршком да правядзення адзінага дня бяспекі паслужыла трагедыя ў гандлёвым цэнтры “Зімовая вішня у расійскім Кемерава, дзе ў 2018 годзе ў выніку пажару загінулі 60 чалавек, з іх 37 дзяцей, яшчэ 79 атрымалі траўмы. Тады ў будынку не было арганізавана апавяшчэнне аб пажары і эвакуацыя наведвальнікаў. Не рабіліся спробы па прадухіленні панікі і падчас пажару ў будынку ўтварылася цісканіна. Шмат людзей загінулі каля эвакуацыйнага выхаду, які быў зачынены. З-за позняга апавяшчэння аб пажары частка наведвальнікаў загінула ў адной з кіназалаў – шляхі эвакуацыі былі адрэзаныя пажарам.