Запіс па тэлефоне +375 (17) 374-83-22

АКЦЫЯ МНС «У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ – ДЗЕЦІ!

19 жніўня ў сталіцы стартуе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія МНС “У цэнтры ўвагі – дзеці!”, якая працягнецца да 13 верасня.

Мэта кампаніі – прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад знешніх прычын, у тым ліку ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду.

Акцыя пройдзе ў два этапы: першы – з 19 па 30 жніўня. У гэты перыяд ратавальнікі правядуць тэматычныя мерапрыемствы ў месцах рэалізацыі дзіцячых тавараў (школьныя кірмашы). Напрыклад, у аддзелах з дзіцячым адзеннем у буйных гандлёвых цэнтрах і іншых аб’ектах гандлю на манекенах і вешалках з’явяцца камплекты дзіцячага баявога адзення ратавальніка, у аддзелах канцылярскіх прылад – вогнетушыцелі і аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. У якасці экспертаў можна будзе сустрэць работнікаў МНС, якія раскажуць аб правілах бяспечных паводзін, дапамогуць набыць не толькі школьныя прыналежнасці, але і бясцэнны багаж ведаў, а ў якасці прыемнага бонуса – уручаць кожнаму яркія брашуры, буклеты, памяткі і «Саветы ад МНС бацькам і дзецям».

Другі этап працягнецца з 2 па 13 верасня. Пляцоўкамі правядзення мерапрыемстваў стануць установы першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Ратавальнікі правядуць з дзецьмі тэматычныя “Урокі бяспекі”. Спецыяльна да пачатку навучальнага года МНС распрацавала “Бяспечны каляндар школьніка”, які стане падарункам для дзяцей пасля заканчэння тэматычнага занятку.

У кампаніі прымуць удзел актывісты БМГАРП і іншыя зацікаўленыя арганізацыі, а таксама сродкі масавай інфармацыі, якія будуць трансліраваць тэматычныя відэаролікі, напаўняць радыёэфір карыснай інфармацыяй і размяшчаць артыкулы, накіраваныя на папярэджанне надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей.

Далучайцеся да акцыі і зрабіце гэты перыяд для сваіх дзяцей шчаслівым і бяспечным!