Аддзелы
Навукова-фондавыя аддзелы
Тэл.: +375 (17) 399-24-98
E-mail: depositary@histmuseum.by
Асноўнымі задачамі фондавых аддзелаў з’яўляюцца выяўленне, камплектаванне, улік, навуковая апрацоўка і захоўванне музейных прадметаў і музейных калекцый. Складаюцца з наступных падраздзяленняў:
- аддзел уліку фондаў
- аддзел рэчавых помнікаў
- аддзел пісьмовых і выяўленчых крыніц
- аддзел археалогіі, нумізматыкі і зброі
- аддзел рэстаўрацыі
Аддзел уліку фондаў
Тэл.: +375 (17) 399-24-98
Аддзел ажыццяўляе вядзенне ўсяго комплексу ўліковай дакументацыі (акты, пратаколы ФЗК, кнігі ўліку, журналы рэгістрацыі і г.д.) па руху музейных прадметаў і музейных калекцый.
Аддзел рэчавых помнікаў
Тэл.: +375 (17) 399-26-37
Навуковыя супрацоўнікі аддзела камплектуюць і вывучаюць калекцыі традыцыйнай матэрыяльнай культуры беларусаў, беларускага народнага ткацтва і адзення, прамысловых тканін, керамікі, шкла, металу, народнага мастацтва, музычных інструментаў і г.д.
Аддзел пісьмовых і выяўленчых крыніц
Тэл.: +375 (17) 373-55-08
У склад аддзела ўваходзяць калекцыі: “Выяўленчае мастацтва” (“Жывапіс”, “Графіка”, “Іканапіс”, “Скульптура”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”), “Дакументы”, “Фотадакументы”, “Фотанегатывы”, “Плакаты. Афішы”, “Тара. Этыкетка. Упакоўка”, “Філатэлія”, “Філакартыя”, “Старадрукаваныя і рукапісныя кнігі”, “Кнігі, брашуры, буклеты”, “Перыядычны друк”, “Лістоўкі”, “Карты. Планы. Схемы”.
Аддзел археалогіі, нумізматыкі і зброі
Тэл.: +375 (17) 373-55-08
Супрацоўнікі аддзела ажыццяўляюць камплектаванне, захоўванне, сістэматызацыю і навуковае апісанне калекцый “Археалогія першабытнасці”, “Археалогія Сярэднявечча”, “Нумізматыка”, “Баністыка”, “Фалерыстыка”, “Сфрагістыка”, “Скарбы”, “Каштоўныя металы і камяні”, “Зброя халодная”, “Зброя агнястрэльная”, “Вайсковае абмундзіраванне і рыштунак”, “Баепрыпасы”.
Аддзел рэстаўрацыі
Тэл.: +375 (17) 251-93-05
Аддзел ажыццяўляе правядзенне рэстаўрацыі, кансервацыі і прафілактычнага агляду стану захаванасці музейных прадметаў і калекцый.
Навукова-экскурсійны аддзел
Тэл.: +375 (17) 374-83-22
Тэл.: +375 (17) 365-48-27
E-mail: excursion@histmuseum.by
Аддзел па рабоце з музейнай аўдыторыяй пачаў сваю дзейнасць разам з адкрыццём першай экспазіцыі музея ў 1967 г. Супрацоўнікі аддзела займаюцца культурна-адукацыйнай дзейнасцю, асноўнымі формамі якой з’яўляюцца экскурсіі, лекцыі, музейныя заняткі, конкурсы, віктарыны, канцэрты, музейныя святы.
Экспазіцыйны аддзел
Тэл.: +375 (17) 263-23-71
E-mail: expo@histmuseum.by
Аддзел ажыццяўляе працу па стварэнні стацыянарнай экспазіцыі, рэалізацыі экспазіцыйных праектаў.
Аддзел інфармацыйна-выставачнай работы
Тэл.: +375 (17) 397-09-22
E-mail: info@histmuseum.by
Аддзел займаецца арганізацыяй і правядзеннем выставак сумесна з іншымі музеямі, грамадскімі аб’яднаннямі, установамі, фондамі, замежнымі пасольствамі, мастакамі, майстрамі народнай творчасці, калекцыянерамі і інш.
Сектар фатаграфічных даследаванняў
Тэл.: +375 (17) 397-09-22
E-mail: info@histmuseum.by
Сектар займаецца даследчай дзейнасцю для падрыхтоўкі Рэестра асабліва каштоўных аб’ектаў захоўвання фатаграфічных фондаў Рэспублікі Беларусь; арганізацыяй выставачных праектаў і навукова-даследчых праграм у галіне візуальнай культуры; вывучэннем і прадстаўленнем гісторыі візуальнай культуры, у тым ліку вядзе ўласныя даследчыя праекты, якія прадстаўляюць фатаграфію ў кантэксце гістарычных падзей і мастацтвазнаўчых даследаванняў.
Навукова-метадычны аддзел
Тэл.: +375 (17) 378-63-72
E-mail: histmuseum@histmuseum.by
Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь з`яўляецца рэспубліканскім метадычным і каардынацыйным цэнтрам для музеяў гістарычнага і прыродазнаўчага профіляў. Аддзел займаецца навукова-метадычным забеспячэннем музейнай дзейнасці, арганізацыяй навуковых мерапрыемстваў, падтрымліваннем міжнародных кантактаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і г.д.
Сектар забеспячэння Дзяржаўнага каталога музейнага фонду Рэспублікі Беларусь
Тэл.: +375 (17) 378-63 72
E-mail: dkmfrb@yandex.by
Сайт: www.dkmf.by
Сектар ажыццяўляе вядзенне ў аўтаматызаваным рэжыме цэнтралізаваны ўлік музейных прадметаў і музейных калекцый музеяў Беларусі, якія падлягаюць перадачы ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, а таксама яго навукова-метадалагічнае і навукова-лінгвістычнае забеспячэнне дзейнасці – распрацоўку ўніфікаваных даведнікаў, слоўнікаў, стандартаў апісання музейных прадметаў.
Бухгалтэрыя
Тэл.: +375 (17) 363-47-93
Інжынерная служба
Тэл.: +375 (17) 272-65-18