«Друкарскі двор XVI стагоддзя»
З 10 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь аднаўляе сваю працу праект «Друкарскі двор XVI стагоддзя». Падчас інтэрактыўнай праграмы наведвальнікі даведаюцца пра гісторыю друкарскай справы і пры дапамозе рэканструкцыі станка XVI стагоддзя надрукуюць старонку Бібліі Францыска Скарыны.
Графік працы: аўторак-субота з 11.15 да 18.45
Падрабязнасці па тэл. +375 (17) 374-83-22
Адрас: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12