Малечскі скарб рымскіх дынарыяў
Скарб рымскіх дынарыяў І–ІІ ст. н.э. мае агульнасусветнае значэнне. Ён складаецца з 389 манет ад часоў рымскага імператара Веспасіяна (67–79 гг.) да праўлення Септымія Севера (193–211 гг.).
Скарб быў адкрыты ў маі 1993 г. на мяжы вёсак Малеч і Кабякі Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобласці і гэтым жа годзе перададзены ў збор музея. Скарб занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў з наданнем 1-й катэгорыі каштоўнасці.