Удзел Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь у міжнароднай канферэнцыі
20-22 кастрычніка 2026 г. на базе Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” праходзіць II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Музейныя ініцыятывы на прасторы СНД».
З дакладам на тэму “Крос-культурнае ўзаемадзеянне: вопыт Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь” выступіла Себруковіч Вераніка Юр’еўна, загадчыца філіяла “Музей гісторыі беларускага кіно”.
У выступленні былі разгледжаны тэарэтычныя аспекты крос-культурнага ўзаемадзеяння ў музейнай прасторы, а таксама яго роля ў развіцці сучасных музейных практык. Асаблівую ўвагу дакладчыца ўдзяліла практычнаму вопыту Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь у падрыхтоўцы і рэалізацыі выставачных праектаў, створаных з улікам асаблівасцей нацыянальных традыцый.


