Выставачны праект, прымеркаваны да Дня народнага адзінства
14 верасня ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачаў дзейнічаць выставачны праект, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
Дзень народнага адзінства Рэспублікі Беларусь – дзяржаўнае свята, якое адзначаецца штогод у краіне 17 верасня. Ён быў заснаваны 7 чэрвеня 2021 года ўказам № 206 Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Свята прымеркавана да пачатку вызвальнага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 г., у выніку якога, падзелены па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы, беларускі народ зноў уз’яднаўся.
Ва ўказе гаворыцца: “Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы, і назаўжды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі”.
Дзень народнага адзінства сімвалізуе каштоўнасць свабоды і незалежнасці.
