Дзень маладога спецыяліста ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь
🌟Дзень маладога спецыяліста ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.
28 жніўня 2026 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбыўся Дзень маладога спецыяліста.
Намеснік дырэктара музея Вольга Уладзіміраўна Галаско расказала маладым спецыялістам пра перспектывы развіцця музея, асаблівасці работы ва ўстанове культуры, а таксама магчымасці прафесійнага росту і самарэалізацыі ў разнастайнай і цікавай музейнай дзейнасці.
Госцем мерапрыемства стала першы сакратар Ленінскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Аляксандра Уладзіміраўна Кумакава. Яна пазнаёміла маладых спецыялістаў з асноўнымі напрамкамі дзейнасці грамадскага аб’яднання, расказала пра рэалізуемыя праекты і ініцыятывы, а таксама пра магчымасці для моладзі праявіць свае здольнасці і рэалізаваць творчы патэнцыял.
🎁 У рамках мерапрыемства маладым спецыялістам былі ўручаны памятныя падарункі, а таксама падрыхтаваны метадычныя памяткі, якія дапамогуць ім лепш арыентавацца ў лакальных прававых і нарматыўных дакументах, што рэгламентуюць дзейнасць установы.
🏛 Асаблівую частку праграмы склалі экскурсія па экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея і квест.
✨ Мерапрыемства стала добрай магчымасцю для знаёмства і зносін, а таксама яшчэ адным крокам на шляху прафесійнага станаўлення маладых супрацоўнікаў.
Няхай пачатак прафесійнага шляху ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь стане для кожнага з іх часам новых адкрыццяў, цікавых праектаў, яркіх дасягненняў і магчымасцей для самарэалізацыі!





