Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

1 верасня разам з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь!

Дарагія сябры! 🍁

Лета мінула, але гэта не нагода для суму! Запрашаем вас сустрэць пачатак восені разам з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь.

Першага верасня нашых гасцей будуць чакаць:

  • Гульнявая пляцоўка ў дворыку музея (калі дазволіць надвор’е);
  • Займальны квэст для самых кемлівых;
  • Інтэрактыўныя экскурсіі.

Прыходзьце за добрым настроем і новымі ведамі! Напоўнім гэты дзень яскравымі эмоцыямі разам!