Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў «Дзве багіні. Галіна Уланава і Майя Плісецкая»
28 мая ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў «Дзве багіні. Галіна Уланава і Майя Плісецкая».
Выставу адкрыла дырэктар Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў Ада Аронаўна Калганава. Таксама для наведвальнікаў была праведзена экскурсія, падчас якой госці змаглі ўбачыць работы знакамітых фатографаў М. Шэрлінга, В. Бліоха, В. Сахноўскага і іншых майстроў.


