Часовая экспазіцыя “Дзве багіні. Галіна Уланава і Майя Плісецкая»
З 28 мая 2026 г. у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пачне работу выстаўка Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў “Дзве багіні. Галіна Уланава і Майя Плісецкая».
Імёны Галіны Уланавай і Майі Плісецкай на розных мовах вымаўляюцца з аднолькавым захапленнем. Яны пакарылі свет сваім майстэрствам, і не ўяўлялі свайго жыцця без танца.
Галіна Сяргееўна Уланава савецкая балерына, педагог, прыма-балярына Ленінградскага тэатра оперы і балета імя С.М. Кірава (1928 – 1944) і Вялікага тэатра СССР (1944 – 1960), Народная артыстка СССР (1951).
Нарадзілася 8 студзеня 1910 года ў Санкт-Пецярбургу, у сям’і артыстаў балета імператарскага Марыінскага тэатра. У 1919 годзе, ва ўзросце дзевяці гадоў, Галіна Уланава была прынята ў Петраградскае тэатральнае вучылішча. У 1944 – 1959 гг. – салістка Вялікага тэатра. Вядучыя партыі Галіна Уланава выканала ў спектаклях «Райманда» А. Глазунова, «Ледзяная панна» Э. Грыга, «Шапэніяна» на музыку Ф. Шапэна, «Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні, «Спячая прыгажуня» і «Шчаўкунчык» П.І. Чайкоўскага, “Жызэль” у аднайменным балеце
А. Адана. Галіна Уланава стала кумірам для свайго пакалення, сімвалам рускага балета ў свеце.
Майя Міхайлаўна Плісецкая савецкая і расійская балерына, балетмайстар, прыма-балярына Вялікага тэатра ў 1948 – 1990 гадах. Прадстаўніца тэатральнай дынастыі Месерэр–Плісецкіх. У 1943 годзе скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча. Яе адрознівалі выразная пластыка, неверагодная лёгкасць і адначасова магутны драматычны тэмперамент.
У рэпертуары Майі Плісецкай былі партыі Машы ў «Шчаўкунчыку», Феі Сірэні і Феі Віялант у «Спячай прыгажуні», Вілісы і Мірты ў «Жызелі», Раймонды ў «Раймондзе», Феі Восені ў «Папялушцы», Зарэмы ў «Бахчысарайскім фантане.
У 1980-х Майя Плісецкая ўзначальвала балетную трупу Рымскага опернага тэатра. Была мастацкім кіраўніком балета мадрыдскага Teatro Lírico Nacional: пры ёй трупа звярнулася да поўнага класічнага спектакля “Марная засцярога”, у рэпертуар былі ўведзены “Кармэн-сюіта” і “Марыя Сцюарт”.
На выстаўцы “Дзве багіні. Галіна Уланава і Майя Плісецкая” прадстаўлены работы знакамітых фатографаў М. Шэрлінга, В. Бліёха, В. Сахноўскага і іншых майстроў, якія захоўваюцца ў фондах Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў. Фотамастакі знялі вялікіх балерын у жыцці і на сцэне. Усе здымкі суправаджаюцца выказваннямі вядомых расійскіх сучаснікаў аб мастацтве Г. Уланавай і М. Плісецкай.
Уваход на выстаўку па квітку на пастаяную экспазіцыю музея.
