Поўная праграма мерапрыемстваў ва ўсіх філіялах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь
🌙 Прадстаўляем вам поўную праграму мерапрыемстваў ва ўсіх нашых філіялах!
16 мая Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і яго філіялы запрашаюць гасцей на адну з самых яркіх культурных падзей года “Ноч музеяў-2026”!
У гэты вечар музейныя прасторы ажывуць у асаблівай атмасферы творчасці, гісторыі і мастацтва. Наведвальнікаў чакаюць захапляльныя экскурсіі, тэматычныя выставы, інтэрактыўныя пляцоўкі, музейныя квэсты, майстар-класы, музычныя праграмы і мноства сюрпрызаў для дзяцей і дарослых.
Свае ўнікальныя праграмы падрыхтавалі філіялы музея, дзе кожны зможа адкрыць для сябе новыя старонкі беларускай гісторыі, культуры і традыцый. Госці змогуць не толькі пазнаёміцца з музейнымі экспазіцыямі ў незвычайным вячэрнім фармаце, але і стаць непасрэднымі ўдзельнікамі святочных падзей.
✨ «Ноч музеяў» – гэта магчымасць убачыць музей па-новаму: жывым, натхняльным і напоўненым эмоцыямі.
Мы чакаем вас, каб разам правесці гэты вечар у атмасферы мастацтва, гісторыі і адкрыццяў!








