«Ноч музеяў – 2026» у Нацыянальным гістарычным музее Рэспублікі Беларусь
🌙✨ 16 мая 2026 года Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь далучыцца да рэспубліканскай акцыі «Ноч музеяў – 2026»!
У Год беларускай жанчыны галоўная тэма свята – «Спадчына ў жаночых далонях» 🤲
Гасцей чакаюць:
💍 Інтэрактыўная пляцоўка «Куфэрак сярэднявечнай прыгажуні» раскрые таямніцу жаночых аздобаў ранняга сярэднявечча;
🎶 Лакацыя «На музейнай хвалі» аб’яднае разам музейны і музычны свет;
🌸 «Таемная мова кветак» – гэта месца, дзе можна пазнаёміцца з арыгінальным спосабам перадачы думак праз кветкавы шыфр і майстар-клас «Рэтрапаштоўка», на якім зробяць паштоўку ў тэхніцы калажу з выкарыстаннем раслінных матываў
🧵 Лакацыя «Беларускі матыў», на якой у кожнага наведвальніка будзе магчымасць сабраць у дэталях традыцыйны строй пры дапамозе папяровых сілуэтаў
⚔️ Квэсты і гульні на лакацыі «Рэха дзвюх войнаў»
📜 Інтэрактыўная прастора «Друкарскі двор ХVІ ст.»
🛍 «Кірмаш цудаў» на якім можна даведацца, дзе нашы прапрабабулі набывалі прадукты, якія тавары лічыліся дзіўнымі, як выглядалі “гандлёвыя цэнтры” 150 гадоў таму.
Запрашаем у гэты вечар дакрануцца да гісторыі разам з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь. Чакаем усіх зацікаўленых!✨


