«Ноч музеяў – 2026» у Гасцёўне Уладзіслава Галубка
🌙✨ У рамках міжнароднай акцыі «Ноч музеяў – 2026» Гасцёўня Уладіслава Галубка запрашае ўсіх аматараў мастацтва і тэатра на чароўны вечар, напоўнены творчасцю і гісторыяй.
Для гасцей музея падрыхтаваны музейныя заняткі, якія пазнаёмяць наведвальнікаў з багатай спадчынай беларускага тэатральнага мастацтва:
🎭 «Скарбніца тэатра ценяў»
🕕 18:00, 19:00
🎎 «Тэатральныя лялькі»
🕗 20:00, 21:00
У гэты вечар наведвальнікі змогуць дакрануцца да таямнічага свету тэатра, даведацца больш пра яго гісторыю, традыцыі і мастацкія формы.
Запрашаем правесці Ноч музеяў разам!
