«Ноч музеяў – 2026» у Доме-музеі I з’езда РСДРП
📮 «Марачная ноч» у Доме-музеі I з’езда РСДРП!
У межах акцыі «Ноч музеяў – 2026» Дом-музей I з’езда РСДРП запрашае гасцей адправіцца ў займальнае падарожжа ў свет філатэліі, гісторыі і рэдкіх паштовых артэфактаў.
На працягу дня наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з выставай «Марачная гісторыя», на якой прадстаўлены паштовыя маркі з усяго свету – ад класічных экзэмпляраў да незвычайных тэматычных выпускаў.
Гасцей таксама чакаюць міні-лекторыі, прысвечаныя гісторыі паштовых марак і паштовак: ад з’яўлення першых знакаў паштовай аплаты да цікавых фактаў і рэдкіх калекцыйных экзэмпляраў.
🎨 Кожны жадаючы зможа адчуць сябе сапраўдным мастаком і стварыць эскіз уласнай паштовай маркі.
✨ «Марачная ноч» – гэта магчымасць паглядзець на гісторыю праз маленькія творы мастацтва, якія захоўваюць памяць пра падзеі, краіны і эпохі.
