Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Выстава «Віншуе і вітае Першамай!»

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь – «Дом-музей I з’езда РСДРП», з 1 па 7 мая 2026 года пройдзе выстава «Віншуе і вітае Першамай!».

Першамай – свята, непарыўна звязанае з тэмай працы. У краінах свету яно адзначаецца пад рознымі назвамі. На працягу многіх дзесяцігоддзяў на тэрыторыі СССР 1 мая святкавалі як «Міжнародны дзень салідарнасці працоўных». Пазней яго перайменавалі ў «Дзень вясны і працы». Аднак, незалежна ад назвы, Першамай быў і застаецца адным з любімых і чаканых свят.

У савецкі час Першамай ператвараўся ў вялікую радасную падзею, якую з нецярпеннем чакалі і старанна рыхтавалі. У гэты дзень вуліцы запаўняліся людзьмі са сцягамі, транспарантамі і кветкамі. Асаблівую атмасферу святу надавалі мелодыі, якія гучалі з гучнагаварыцеляў, размешчаных на вуліцах.

На выставе «Віншуе і вітае Першамай!» наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з паштоўкамі, прысвечанымі тэме 1 мая, а таксама фатаграфіямі першамайскіх дэманстрацый і святкаванняў, якія праходзілі ў Мінску ў мінулым стагоддзі.

Запрашаем пагрузіцца ў атмасферу першамайскага свята і даведацца больш пра яго гісторыю!