Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Выстава “Здароўе – мой выбар”

6 красавіка 2026 года ў Музеі прыроды і экалогіі пачынае працу выстава Здароўе – мой выбар.

Выставачны праект прымеркаваны да Сусветнага дня здароўя, які адзначаецца 7 красавіка. Мэта свята – прыцягнуць увагу да пытанняў здароўя, прафілактыцы захворванняў і папулярызацыі здаровага ладу жыцця.

У аснове выставы – плакаты 1910–1990-х гг. з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, якія дазваляюць прасачыць, як мянялася стаўленне да здароўя і спорту на працягу дзесяцігоддзяў. Кожны плакат – гэта адлюстраванне эпохі, сведчанне клопату аб здароўі нацыі і папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Асноўная задача выставы – натхніць наведвальнікаў на свядомы выбар здаровага ладу жыцця, паказаць яго важнасць для асабістага дабрабыту і падкрэсліць сувязь чалавека з прыродай як крыніцай здароўя і энергіі.

Выстава працуе па 06.04.2026 г.