Рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Год беларускай жанчыны: музейныя ініцыятывы і праекты”
Сёння, 30 сакавіка 2026 года, у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь прайшоў рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Год беларускай жанчыны: музейныя ініцыятывы і праекты”.
Удзельнікі семінара падзяліліся вопытам тэматычнай працы з наведвальнікамі і стварэння экспазіцый, прысвечаных вобразу жанчыны. Абмеркаванне дакладаў дапамагло ўдзельнікам семінара глыбей зразумець асаблівасці падрыхтоўкі да тэматычных праектаў, прысвечаных Году беларускай жанчыны.
Таксама, у рамках праграмы семінара для ўдзельнікаў быў праведзены кіналекторый “Беларуская жанчына на экране” і арганізавана экскурсія па выставе “Скрозь час і кінаплёнку: шлях беларускай гераіні”.




