Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

У рамках Года беларускай жанчыны праводзіцца шэраг мерапрыемстваў у ДУ “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”

У рамках Года беларускай жанчыны Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь працягвае цыкл публікацый, прысвечаных ушанаванню супрацоўніц у гонар іх дзён нараджэння. 🌸

Сакавіцкае віншаванне прыгожай паловы калектыву стала падставай зноў выказаць глыбокую ўдзячнасць жанчынам, якія кожны дзень уносяць свой неацэнны ўклад у развіццё беларускай культуры сваёй працай і дапамагаюць захоўваць гістарычную спадчыну нашай краіны. Вясна, з яе адчуваннем аднаўлення, цяпла і натхнення, арганічна пераклікаецца з вобразам жанчыны як носьбіткі культурных каштоўнасцяў.

Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень супрацоўніцам былі ўручаны памятныя падарункі – кнігі “Беларусь адзіная”. 📚

Асаблівы настрой святу надала дзеючая выстава “Фарфор і кветкі”, якая адрозниваецца сваёй вытанчанасцю і пяшчотнасцю. Прыгажосць парцалянавых вырабаў стала своеасаблівым мастацкім адлюстраваннем жаноцкасці, гарманічна дапоўніўшы атмасферу мерапрыемства. 🌷