Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Фотавыстава «Уладары неба».

26 сакавіка 2026 года ў Музеі прыроды і экалогіі пачынае працу фотавыстава «Уладары неба».

Выставачны праект прымеркаван да Міжнароднага дня птушак, які адзначаецца 1 красавіка. Гэта найстарэйшае экалагічнае свята, мэтай якога з’яўляецца захаванне відавой разнастайнасці і колькасці пернатых прадстаўнікоў фауны.

Фотавыстава «Уладары неба» уяўляе сабой унікальныя кадры, якія зафіксавалі разнастайнасць экасістэм. На выставе прадстаўлена больш за 20 фотаработ супрацоўнікаў навуковага аддзела дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Бярэзінскі біясферны запаведнік”.

Кожны здымак адкрывае сваю гісторыю і падкрэслівае прыгажосць і разнастайнасць прыроды.

Галоўная мэта выставы – паказаць каштоўнасць прыроднага асяроддзя, звярнуць увагу на далікатнасць экасістэм і падкрэсліць адказнасць чалавецтва за захаванне прыроднага багацця Беларусі.

Выстава дзейнічае да 20 мая 2026 г.