Часовая экспазіцыя «Скрозь час і кінаплёнку: шлях беларускай гераіні»
6 сакавіка 2026 года ў Музеі гісторыі беларускага кіно, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачынае працу часовая экспазіцыя «Скрозь час і кінаплёнку: шлях беларускай гераіні», прымеркаваная да Дня жанчын і ў рамках Года беларускай жанчыны.
Часовая экспазіцыя «Скрозь час і кінаплёнку: шлях беларускай гераіні», прадставіць рэдкія кадры з класічных і сучасных фільмаў, якія дапамогуць гледачам глыбей зразумець, як мяняўся вобраз жанчыны ў беларускім кінематографе на працягу дзесяцігоддзяў. Экспазіцыя адлюструе не толькі гістарычныя аспекты, але і сацыяльныя, культурныя кантэксты, якія фарміравалі жаночыя вобразы на экране.
Наведвальнікі змогуць убачыць працы такіх вядомых рэжысёраў, як Ю.В. Тарыча, У.У. Корш-Сабліна, В.П. Чацверыкова і іншых, а таксама даведацца пра ўклад таленавітых актрыс, якія сталі сімваламі свайго часу.
Выстава стане выдатнай магчымасцю для наведвальнікаў пазнаёміцца з эвалюцыяй вобраза жанчыны ў беларускім кінематографе, а таксама паразважаць пра тое, як мяняліся стэрэатыпы, ролі і ўспрыманне жаночага вобраза на экране на працягу часу.
Экспазіцыя «Скрозь час і кінаплёнку: шлях беларускай гераіні» заснавана на матэрыялах з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Запрашаем усіх аматараў кіно, мастацтва і гісторыі ў Музей гісторыі беларускага кіно!
Выстава працуе па 7 мая 2026 года.
Музей гісторыі беларускага кіно
вул. Свярдлова, 4
+375 17 397 86 75
