Акцыя “За бяспеку разам”
2 сакавіка ў рэспубліцы стартуе акцыя “За бяспеку разам”
Статыстыка штогод сведчыць, што пераважнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллё з’яўляюцца бестурботныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян, няведанне правіл або свядомае грэбаванне мерамі бяспекі.
У студзені 2026 г. зарэгістравана 967 пажараў, што на 79,7% вышэй за сярэдні паказчык колькасці пажараў за апошнія 5 гадоў
(сярэдні паказчык – 538, у студзені 2021 г. адбылося 653 пажары,
у 2022 г. – 483, у 2023 г. – 476, у 2024 г. – 573, у 2025 г. – 507).
Асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў
- Неасцярожнае абыходжанне з агнём.
- Парушэнне правіл усталявання і эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.
- Парушэнне правіл усталявання і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
- Дзіцячае свавольства з агнём.
Загінуўшыя на пажарах
Колькасць загінуўшых на пажарах у студзені 2026 года склала 123 чалавекі, пры сярэднім пяцігадовым паказчыку 79 чалавек, павелічэнне на 55,7 працэнта. Большасць трагедый здарылася ў жылым сектары.
У мэтах павышэння ўзроўню культуры бяспекі сярод насельніцтва Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях у перыяд з 2 па 18 сакавіка арганізавана правядзенне ўжо традыцыйнай рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе “За бяспеку разам”. Да мерапрыемстваў далучацца Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.
У ходзе акцыі акцэнт будзе зроблены на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенне з імі інструктыўна-растлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванне насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг.
ВАЖНА: У рамках акцыі звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану свайго жылля можа любы ахвочы.
Таксама ратавальнікі работнікаў службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама работнікаў, якія аказваюць сацыяльную і медыцынскую дапамогу дома, навучаць асновам бяспекі жыццядзейнасці, мерам па прадухіленню пажараў і іншых надзвычайных сітуацый і дзеянням у выпадку іх узнікнення.
Нагадваем, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў. Таму праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а ў выпадку іх адсутнасці – усталюеце іх у жылых памяшканнях домаўладання. Звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. Не пакідайце дзяцей без нагляду дарослых.
Прымайце ўдзел у акцыі і будзьце ў бяспецы!
