Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Адкрыццё выставачнага праекта Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Песня – душа народа» ў Расійскім нацыянальным музеі музыкі

27 студзеня ў Расійскім нацыянальным музеі музыкі адбылося адкрыццё выставачнага праекта Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Песня – душа народа», прысвечанага гісторыі харавой капэлы імя Рыгора Шырмы. Экспазіцыя складаецца з інфармацыйна-графічнай і прадметнай частак. На планшэтах размешчаны QR-коды, дзякуючы якім наведвальнікі змогуць праслухаць запісы выступленняў капэлы. Аб жыцці і творчасці Р.Р. Шырмы і яго калектыва распавядуць экспанаты з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: асабістыя рэчы, фатаграфіі і дакументы. Вялікая ўвага нададзена беларускай народнай музычнай культуры, якая стала асновай творчасці капэлы.