Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Акцыя “Бяспечны Новы год!”

З 15 снежня ў Мінску стартуе інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя “Бяспечны Новы год!”

З надыходам доўгачаканых зімовых свят – Новага года і Калядаў – у краіне традыцыйна ўзмацняецца ўвага да пытанняў бяспекі. Каб святочныя дні прайшлі радасна і без надзвычайных сітуацый, з 15 снежня па 7 студзеня работнікі МНС праводзяць рэспубліканскую інфармацыйна прапагандысцкую акцыю “Бяспечны Новы год!”.
У рамках акцыі ратавальнікі наведаюць агульнаадукацыйныя ўстановы і правядуць для школьнікаў інтэрактыўныя заняткі:

  • пазнавальныя гутаркі аб правілах паводзін у перыяд зімовых канікулаў;
  • гульні і віктарыны;
  • напамінкі аб правілах паводзін на лёдзе і ў побыце.
    Такія сустрэчы дапамагаюць дзецям не толькі весела бавіць час, але і замацаваць важныя веды, якія могуць захаваць здароўе і жыццё.
    Асноўныя актыўнасці разгорнуцца на адкрытых пляцоўках, у буйных гандлёвых цэнтрах, на рынках і ёлачных кірмашах. Ратавальнікі разам з пажарным Дзедам Марозам, Снягуркай і казачнымі персанажамі павіншуюць жыхароў з надыходзячымі святамі і нагадаюць аб важнасці захавання правілаў бяспекі.
    Гасцей чакаюць:
  • тэматычныя віктарыны і конкурсы;
  • святочныя латарэі;
  • раздача наглядна выяўленчай прадукцыі;
  • розыгрышы прызоў;
  • творчыя падарункі ад артыстаў і калектываў.
    Кожны ўдзельнік зможа не толькі атрымаць карысную інфармацыю, але і зарадзіцца святочным настроем.
    Акцыя “Бяспечны Новы год!” – гэта магчымасць сустрэць святы ярка, цікава і бяспечна. Далучайцеся да мерапрыемстваў, якія арганізуюцца МНС, прыводзьце дзяцей, удзельнічайце ў конкурсах і атрымлівайце карысныя падарункі, станоўчыя эмоцыі і новыя веды.