Часовая экспазіцыя “Навагодняя паштоўка”
З 5 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае работу выстава “Навагодняя паштоўка”. Праект прадстаўляе сабой павялічаныя копіі паштовак пач. ХХ ст. з калекцыі даследчыка, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне”, аўтара праекта “У пошуках страчанага” Уладзіміра Ліхадзедава.
Выстава “Навагодняя паштоўка” дазволіць апынуцца ўнутры каляднай паштоўкі, акунуцца ў атмасферу цудаў, радасці і дасць магчымасць зрабіць яскравыя маляўнічыя фатаграфіі.
Выстаўка працягне працу да 02 лютага 2026 г.
Уваход на выставу па білеце ў музей.
