Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Фотавыстава «Зімовыя пейзажы»

18 лістапада 2025 года ў Музеі прыроды і экалогіі пачынае работу фотавыстава «Зімовыя пейзажы».

Выставачны праект прысвечаны цудоўнай пары года – зіме. Маляўнічыя фотаработы, зробленыя супрацоўнікамі Бярэзінскага біясфернага запаведніка, адлюстроўваюць непаўторныя краявіды, біяразнастайнасць і прыродныя з’явы, якія характэрны толькі гэтай запаведнай тэрыторыі.

На выставе можна ўбачыць здымкі, якія захавалі снежныя лясы, зледзянелыя рэкі, жывёл, якія зімуюць у іх натуральным асяроддзі. Выставачны праект дазволіць гледачу акунуцца ў атмасферу спакою і гармоніі, якая пануе ў запаведніку ў халодную пару года. Выстава заклікана падкрэсліць унікальнасць зімовых экасістэм і важнасць аховы прыродных рэсурсаў.

Рэалізацыя фотавыставы «Зімовыя пейзажы» ў Музеі прыроды і экалогіі, у рамках юбілейнага года Бярэзінскага біясфернага запаведніка, з’яўляецца яшчэ адным мерапрыемствам, створаным дзякуючы сумеснаму супрацоўніцтву.

Бярэзінскі біясферны запаведнік быў утвораны ў 1925 годзе Пастановай Савета Народных Камісараў БССР для аховы і ўзнаўлення амаль знішчанага да таго часу рачнога бабра, з мэтай абароны водна-балотных угоддзяў і шматлікіх відаў птушак, рыб і іншых рэдкіх жывёл, якія жывуць у гэтым унікальным рэгіёне.

Асноўнымі задачамі ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» зяўляюцца: захаванне ў натуральным стане каштоўных прыродных комплексаў і абектаў, правядзенне комплекснага маніторынгу экасістэм запаведніка, арганізацыя навуковых даследаванняў, экалагічная асвета, ахова запаведніка і ажыццяўленне кантрольнай дзейнасці, звязанай з яго наведваннем.