Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Адкрыццё выставы «Качавы побыт Калмыкаў» у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

🤝13 лістапада 2025 года ў гасцёўні Уладзіслава Галубка, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Качавы побыт Калмыкаў».

На адкрыцці выставы з прывітальным словам выступілі Саветнікі Кіраўніка Рэспублікі Калмыкія Салтыкоў Уладзімір Вячаслававіч і Карнееў Генадзь Батыравіч, а таксама аташэ пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Ешаліеў Эльдар Малікавіч. Яны падкрэслілі значнасць культурнага абмену і супрацоўніцтва.

Дырэктар Нацыянальнага музея Рэспублікі Калмыкія ім. М.М. Пальмава Мучаева Ірына Уладзіміраўна распавяла пра асаблівасці качавой культуры і рэлігійнага жыцця калмыкаў.

Храмы Аляксандр Васільевіч, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь падзякаваў усім і адзначыў, што невыпадкова выстава праходзіць у Гасцёўні Уладзіслава Галубка: тэатр знакамітага драматурга таксама шмат вандраваў і меў качэўны дух.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу і акунуцца ў атмасферу качавога жыцця!