Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Акцыя «Моладзь за бяспеку»

6 кастрычніка стартуе інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «Моладзь за бяспеку»

Для прыцягнення ўвагі дзяцей і моладзі да дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, а таксама сацыяльнай падтрымкі маючых патрэбу грамадзян з 6 па 17 кастрычніка пройдзе інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «Моладзь за бяспеку».
У рамках акцыі работнікі МНС сумесна з юнымі ратавальнікамі арганізуюць марафон «112 добрых спраў» і «101 дабро». Асаблівую ўвагу ратавальнікі нададуць пажылым грамадзянам. Разам з актывістамі БМААСП акажуць дапамогу адзінока пражываючым пенсіянерам, інвалідам і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Хлопцы дапамогуць навесці парадак на прысядзібных участках, сабраць ураджай, нарыхтаваць дровы, усталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.


Затым акцэнт будзе зроблены на ўстановы адукацыі, дзе, выкарыстоўваючы разнастайныя формы, работнікі МНС раскажуць аб дзейнасці маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. Галоўнай задачай акцыі стане прыцягненне маладых людзей у шэрагі юных ратавальнікаў. Работнікі МНС перакананыя, што знаёмства з рухам дапаможа падлеткам не толькі атрымаць каштоўныя веды аб бяспецы, але і выхаваць у сабе такія якасці, як адказнасць, самаадданасць і гатоўнасць дапамагчы бліжняму. Удзельнікаў чакаюць канцэртныя праграмы з тэматычнымі конкурсамі, радыёвіктарынамі і латарэямі, удзельнікі атрымаюць падарункі і сюрпрызы ад работнікаў МНС.


Аб’яднае ўсіх «Восеньскі баль юных ратавальнікаў», дзе будзе не толькі ўручэнне першых членскіх білетаў, але і ўзнагароджанне лепшых актывістаў моладзевай арганізацыі. У рамках акцыі пройдзе яшчэ мноства цікавых, інтэрактыўных і карысных мерапрыемстваў з актывістамі БМААСП.


Работнікі МНС зробяць усё магчымае, каб хлопцы, якія наведалі мерапрыемствы акцыі, для сябе вырашылі, што Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных – гэта адна вялікая сям’я, якая аб’ядноўвае тысячы аднадумцаў, якія ўсе разам хварэюць за адну агульную справу.
Калі вобласць інтарэсаў, імкнення і пастаўленыя мэты адзіныя, то і магчымасці іх бязмежныя, а, значыць, арганізацыя папоўніцца новымі актывістамі.


Далучайцеся да акцыі і трымаеце руку на пульсе бяспекі!