Часовая экспазіцыя «Мінск – горад кіно»
13 верасня 2025 года ў Музеі гісторыі беларускага кіно, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачынае працу часовая экспазіцыя «Мінск – горад кіно», прымеркаваная да Дня горада Мінска.
Выстава «Мінск – горад кіно» прапануе гледачам захапляльнае падарожжа па вуліцах і плошчах нашага горада праз прызму кінамастацтва. Наведвальнікі змогуць убачыць кадры з вядомых фільмаў, якія былі зняты ў розных кутках Мінска, а таксама ўнікальныя фатаграфіі лакацый у момант здымак і іх сучасны выгляд, што дасць магчымасць не толькі ўспомніць любімыя кінастужкі, але і ацаніць, як змянілася аблічча нашага горада на працягу часу.
Часовая экспазіцыя будзе суправаджацца цікавымі фактамі аб стварэнні фільмаў, іх героях і рэжысёрах. Наведвальнікі змогуць глыбей зразумець сувязь паміж кінематографам і гарадской культурай. Выстава стане выдатнай магчымасцю для жыхароў і гасцей Мінска даведацца больш аб багатай спадчыне беларускага кіно і яго ролі ў фарміраванні вобраза нашага горада.
Не выпусціце магчымасць убачыць Мінск вачыма кінематаграфістаў і пагрузіцца ў атмасферу, дзе гісторыя кіно сустракаецца з гісторыяй горада!
Выстава працуе па 10 лістапада 2025 года.
