Адкрыццё часовай экспазіцыі «Качэўнікі данскіх стэпаў. На стыку двух цывілізацый»
22 ліпеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі са збору Растоўскага абласнога музея краязнаўства «Качэўнікі данскіх стэпаў. На стыку двух цывілізацый», прысвечанай культуры качавых народаў Еўразіі – скіфаў і сарматаў, якія жылі ў раннім жалезным веку на шырокай тэрыторыі ад Кітая да Паўночнага Прычарнамор’я.
У адкрыцці прынялі ўдзел дырэктар Растоўскага абласнога музея краязнаўства Кулікова Галіна Мікалаеўна і Першы сакратар пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Сяргеева Вікторыя Аляксандраўна.





