Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Часовы выставачны праект, прымеркаваны да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

30 чэрвеня 2025 года ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачне працу часовы выставачны праект, прымеркаваны да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўным саветам Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі была абвешчана Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце. Такім стаў першы крок беларускага народа да набыцця сваёй уласнай незалежнай дзяржавы. У цяжкіх умовах палітычнага крызісу, разрыву былых эканамічных сувязей і агульнай атмасферы сацыяльнай нестабільнасці маладой Рэспубліцы Беларусь удалося выбудаваць уласную дзяржаўную мадэль і намеціць асноўныя напрамкі для далейшага развіцця.

Сёння галоўнае дзяржаўнае свята, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, святкуецца 3 ліпеня ў дзень вызвалення г. Мінска ад нацысцкай акупацыі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Такое рашэнне было прынятае большасцю галасоў на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г. Такім чынам, свята не толькі ўслаўляе дасягненні беларускага народа на сваім суверэнным гістарычным шляху, але і аддае даніну памяці пакаленню герояў мінулага, без подзвігу якіх беларускай дзяржавы магло і не быць.

Выставачны праект адлюстроўвае важнасць Дня Незалежнасці як галоўнага дзяржаўнага свята ў Рэспубліцы Беларусь.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены фатаграфіі, копіі дакументаў і арыгінальныя музейныя прадметы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама друкаваныя выданні са збору Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.