СЕМ «ЗАЛАТЫХ ПРАВІЛ» КАНЦЭПЦЫІ«VISION ZERO»
- Стаць лідэрам – паказаць прыхільнасць прынцыпам
- Выяўляць пагрозы – кантраляваць рызыкі
- Вызначаць мэты – распрацоўваць праграмы
- Стварыць сістэму бяспекі і гігіены працы – дасягнуць высокага ўзроўню арганізацыі
- Забяспечваць бяспеку і гігіену на працоўных месцах, пры працы са станкамі і абсталяваннем
- Павышаць кваліфікацыю – развіваць прафесійныя навыкі
- Інвеставаць у кадры – матываваць праз удзел
Бяспека і гігіена працы акупляюцца.
Бяспечныя і здаровыя ўмовы працы не толькі з’яўляюцца маральна-юрыдычным абавязацельствам, але і апраўдваюць сябе эканамічна.
Інвестыцыі ў ахову працы дазваляюць пазбегнуць чалавечых пакут і абараніць самае каштоўнае, што ў нас ёсць, – наша здароўе, фізічны і псіхалагічны дабрабыт.
Не менш важна і тое, што яны дабратворна ўплываюць на матывацыю работнікаў, якасць працы і прадукцыі, рэпутацыю кампаніі, ступень задаволенасці работнікаў, мэнэджэраў і кліентаў і, як следства, эканамічныя паказчыкі.
Міжнародныя даследаванні прыбытковасці інвестыцый у прафілактыку даказалі, што кожны даляр, укладзены ў ахову працы, генеруе патэнцыйны прыбытак у памеры звыш двух даляраў. Бяспечныя ўмовы працы – гэта ўклад у росквіт прадпрыемства.
Ахова працы патрабуе актыўнага ўдзелу адміністрацыі. Удасканаленне аховы працы на прадпрыемстве не абавязкова азначае павелічэнне выдаткаў. Больш важна тое, што адміністрацыя дзейнічае свядома, ажыццяўляе паслядоўнае кіраўніцтва і стварае атмасферу даверу і адкрытага ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях кампаніі.
Рэалізацыя стратэгіі прафілактыкі “Vision Zero” патрабуе актыўнага ўкладу многіх удзельнікаў прадпрыемства. Відавочна, што поспех або няўдача ў рэалізацыі стратэгіі “Vision Zero” будуць у канчатковым выніку залежаць ад прыхільнасці працадаўцаў і кіраўнікоў прадпрыемства, матываванасці менеджэраў і пільнасці работнікаў.