«Дзень прафілактыкі»
У мэтах павышэння эфектыўнасці пажарна-прафілактычнай работы ў жыллёвым фондзе 18 і 25 красавіка 2025 года МНС г. Мінска праводзіць «Дзень прафілактыкі». У рамках «Дня прафілактыкі» работнікі МНС сумесна з іншымі прадстаўнікамі суб’ектаў прафілактыкі будуць праводзіць адрасную пажарна-прафілактычную працу ў домаўладаннях (кватэрах). Асаблівая ўвага будзе нададзена адзінокім і адзінока пражываючым пажылым грамадзянам, інвалідам, шматдзетным сем’ям, сем’ям СНС і жыллю асоб, схільных да злоўжывання алкагольнымі напоямі.
