Запіс па тэлефоне +375 (17) 374-83-22

Выстава, прысвечана памяці Алега Елісеенкава

7 лістапада ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачне працу выстава, прысвечаная памяці Алега Мікалаевіча Елісеенкава – беларускага кампазітара, харавога дырыжора, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся кампазітар 21 верасня 1958 года ў Спас-Дземенску ў сям’і настаўніцы і музыканта. Вырас у Маладзечне. У 1973 годзе скончыў Маладзечанскае музычнае вучылішча па спецыяльнасці «Тэорыя музыкі».
Напісаў музыку для выдатных песен, дапамог выйсці на сцэну шэрагу вядомых музыкантаў.
На выстаўцы будуць прадстаўлены фотаздымкі і нотныя рукапісы кампазітара.