Запіс па тэлефоне +375 (17) 374-83-22

Выстава «Музей ёлачных цацак»

19 кастрычніка 2024 года дзіўны і крыху казачны свет навагодняга чараўніцтва традыцыйна расчыніць дзверы ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. «Музей ёлачных цацак» – гэта праект, які рэалізаваны сумесна з Фабрыкай ёлачных цацак «ГРАЙ».

На выставе прадстаўлена калекцыя ёлачных цацак з усяго свету, якая штогод папаўняецца новымі ўнікальнымі экспанатамі. У «Музеі ёлачных цацак» кожнае дзіця зможа перанесціся ў чароўную навагоднюю казку, а дарослыя – вярнуцца ў дзяцінства. Адзін з акцэнтаў праекта – мініяцюрнае інтэрактыўнае каляднае мястэчка.

У рамках праекта будзе працаваць фірменны магазін фабрыкі «ГРАЙ».

Кошт наведвання выставы «Музей ёлачных цацак»:

– 12 (дванаццаць) рублёў – для ўсіх катэгорый грамадзян;

– 8 (восем) рублёў – для пенсіянераў, для асоб, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, дзеці з 6 гадоў;

– бясплатна – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, дзеці да 6-ці гадоў, дзеці-сіроты, дзеці-інваліды; інваліды І групы.

– 8 (восем) рублёў – экскурсійнае абслугоўванне для ўсіх катэгорый грамадзян, працягласць 45 хвілін, група да 20 чалавек. Замовіць экскурсійнае абслугоўванне неабходна загадзя па тэлефоне: +375 (17) 374-83-22