Запіс па тэлефоне +375 (17) 374-83-22

Фотавыстава “Шэпт восені”

27 верасня 2024 года ў Музеі прыроды і экалогіі пачынае працу фотавыстава “Шэпт восені”.

Восень – гэта цудоўная пара, напоўненая яркімі фарбамі, цеплынёй сонечнага святла. Гэта прахалодны ветрык, які гуляе залатым і барвяным лісцем дрэў.

На выставе “Шэпт восені” будуць прадстаўлены фотаздымкі Васіля Белякова. Фотамастак-вандроўнік, член Саюза фатографаў Беларусі на працягу многіх гадоў даследуе жывапісныя куткі прыроды, беларускія гарады, вёскі і сёлы.

На выставе можна пазнаёміцца з пейзажнай фатаграфіяй, убачыць нязведаныя куткі Беларусі праз аб’ектыў аўтара. У экспазіцыю ўвайшлі больш за 20 здымкаў. Усе яны без лічбавай апрацоўкі – гэта прынцыповая пазіцыя аўтара.