Выстаўка да 85-годдя опернай спявачкі Данілюк Святланы Піліпаўны
З 25 верасня ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пачынае працаваць выстаўка “Ракурсы творчасці”,да 85-годдя з дня нараджэння опернай спявачкі, народнай артысткі Беларусі Данілюк Святланы Піліпаўны.
Святлана Піліпаўна – артыстка оперы (меццасапрана), народная артыстка Беларусі і СССР, лаўрэат 3-га Усесаюзнага конкурса вакалістаў імя Глінкі, дыпламат 3-га міжнароднага конкурсу імя П.Чайкоўскага.
На выстаўцы будуць прадстаўлены матэрыялы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: сцэнічныя касцюмы артысткі, афішы, фотаздымкі сцэн са спектакляў з удзелам С.П. Данілюк.