Запіс па тэлефоне +375 (17) 374-83-22

Выставачны праект, прымеркаваны да 85-годдзя ўз’яднання беларускага народа

17 верасня 2024 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачне працу выставачны праект, прымеркаваны да 85-годдзя ўз’яднання беларускага народа.
Дзень народнага адзінства – дзяржаўнае свята, заснаванае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 года. 17 верасня 1939 года – пачатак вызвалення Чырвонай арміяй Заходняй Беларусі і яе ўз’яднання з Беларускай ССР. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы, і назаўжды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.
Дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства – служыць аб’ектыўным напамінам аб самадастатковасці беларускай нацыі і непахіснасці беларускай дзяржаўнасці, сімвалізуе пераемнасць усіх пакаленняў беларускага народа, фармуе пачуццё датычнасці кожнага грамадзяніна да лёсу краіны і ўмацоўвае згуртаванасць грамадства на шляху пабудовы моцнай, суверэннай і квітнеючай Беларусі!