Фотавыстава «Па старонках Чырвонай кнігі»
З 5 жніўня 2024 года ў Музеі прыроды і экалогіі дзейнічае фотавыстава «Па старонках Чырвонай кнігі», прымеркаваная 45-годдзю яе заснавання.
Чырвоная кніга створана для прыцягнення ўвагі да жывёл і раслін, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Адна з задач Чырвонай кнігі – забяспечыць шырокі доступ да інфармацыі аб тых відах, якія падвяргаюцца найбольш высокай рызыцы знікнення.
За 45 гадоў існавання Чырвонай кнігі Беларусі ўдалося захаваць многія віды знікаючых раслін і жывёл, правесці паспяховыя праграмы па іх аднаўленні і павелічэнні колькасці папуляцый.
У рамках часовай экспазіцыі «Па старонках Чырвонай кнігі» можна будзе ўбачыць фотаработы членаў Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі. Кожная фатаграфія дэманструе прыгажосць жывой прыроды Беларусі. Падарожжа па старонках Чырвонай кнігі падорыць незабыўныя ўражанні.